Нацбанк прагназуе сёлета "невялікую дэвальвацыю" рубля

Па яго словах, якія перадае interfax.by, пры інфляцыі нават у 10-12%, як запланавана на гэты год, павінна быць нейкая невялікая дэвальвацыя. Лузгін адзначыў, што і летась адбылася "невялікая, плаўная" дэвальвацыя курсу нацыянальнай валюты. Але пры гэтым рэальны эфектыўны курс рубля вырас больш як на 14%.

Дарэчы, Лузгін заявіў, што Нацбанк адмовіўся ад афіцыйных прагнозаў курсу рубля да даляра, еўра ці іншых валютаў. Ён нагадаў, што курс рубля рэгулюецца рынкавымі метадамі і перад Нацбанкам няма задачы штучна стрымліваць курс.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі