Нацбанк спадзяецца на знешнюю дапамогу і папракае насельніцтва

Тэкст адрасаваны замежным інвестарам і гандлёвым партнёрам, аднак месцамі ўяўляе цікавасць і для беларускіх грамадзян. У прыватнасці, сцвярджэнне, што Нацбанк "цалкам выключае магчымасць правядзення разавай істотнай карэкціроўкі абменнага курсу беларускага рубля".

У рэлізе апісваюцца зробленыя захады па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы, а таксама чаканая знешняя падтрымка — "для падтрымання плацёжнага балансу краіны ва ўстойлівым стане Ўрад Рэспублікі Беларусь звярнуўся да Расійскай Федэрацыі і антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС каб атрымаць стабілізацыйныя крэдыты на агульную суму каля 3 млрд. долараў ЗША". Чакаюцца таксама наўпроставыя замежныя інвестыцыі ў аб'ёме 6,2-6,4 млрд. долараў. Інвестараў, напэўна, павінны прывабіць "структурныя рэформы, якія прадугледжваюць правядзенне прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці".

У тэксце нічога не гаворыцца наконт прычын узніклых складанасцяў, пра якія-небудзь хібах ураду і Нацбанка. Затое віна насельніцтва вызначаная выразна: "у пачатку сакавіка эканоміка рэспублікі сутыкнулася з рэзкім павелічэннем попыту на замежную валюту з боку насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання, справакаваных засцярогамі адносна магчымай разавай дэвальвацыі нацыянальнай валюты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі