Наркадзялок накраў жуек на 1 мільён 200 тысяч рублёў
Жавальныя гумкі скраў у валожынскіх крамах “Асарці” і “Мінскі край” 24-гадовы мінчанін, раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў.
Паводле інфармацыі аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі, здарэнне адбылося 13 лістапада. З крамы “Асарці” зламыснік вынес гумак на 619 тысяч рублёў, з “Мінскага краю” — на суму 626 тысяч. На злодзея завялі крымінальную справу, піша “Рэгіянальная газета”.