Наступную вулічную акцыю расійская апазіцыя правядзе 10 сакавіка
Пра гэта было аб'яўлена на мітынгу, які ўвечары ў панядзелак прайшоў на Пушкінскай плошчы Масквы.
У ім удзельнічалі, паводле ацэнкі арганізатараў, каля 20 тысяч чалавек. Яны запатрабавалі правядзення датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Нагадаем, пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў Уладзімір Пуцін набірае на прэзідэнцкіх выбарах 63,60% галасоў. У Генадзя Зюганава — 17,18%, Міхаіла Прохарава — 7,98%, Уладзіміра Жырыноўскага — 6,22%, Сяргея Міронава — 3,85%.
Фота — ria.ru