Нецвярозыя браканьеры пагражалі расправай інспектару прыродааховы
Здарэнне адбылося на Гомельшчыне.
Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі Брагінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі для праверкі два аўтамабілі. Там ехала група з адзінаццаці паляўнічых. Усе яны апынуліся жыхарамі Гомеля. Як выявілася, мужчыны ў суправаджэнні егера палявалі на тэрыторыі Хойніцкага лясгаса.
У багажніку аднаго з аўтамабіляў інспектары выявілі тры разабрныя тушы казуляў. Але дакументаў на здабычу і перавозку жывёл у паляўнічых не было. Самі ж браканьерыбылі нецвярозымі, паводзілі сябе агрэсіўна. Начальніку інспекцыіяны нават пагражалі расправай.
Рэчыцкая міліцыя зараз вырашае, ці пачынаць крымінальную справу на нецвярозых браканьераў.
Фота — mk.ru