Някляеў: Пад хатні арышт я больш не пайду!
Экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева зноў збіраюцца судзіць.
Ён атрымаў позву і мусіць заўтра, 9 верасня, з'явіцца ў суд Ленінскага раёна сталіцы. У позве гаворыцца, што на яго будуць накладзеныя нейкія "дадатковыя абмежаванні".
Вось як пракаментаваў сітуацыю ў жывым эфіры Еўрарадыё сам Някляеў:
Някляеў: “Напісана: “З’явіцца для ўсталявання дадатковых абмежаванняў”. Што гэта можа быць — будзе відно заўтра. Калі яны надумаюць насамрэч абмяжоўваць хатнім арыштам, то гэта тое, на што я ніколі ўжо не пайду. Бо тое, што адбывалася ў мяне гэтыя 4 месяцы дома: чужыя людзі са зброяй гаспадарамі ў хаце, калі пад арыштам не толькі ты, але і твая сям’я — гэта не лепш і больш складана, чым тая ж турма, дзе ты адказваеш сам за сябе”.
Нагадаем, што ў траўні экс-кандыдату прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.
Фота: bymedia.net