Па амністыі на волю выходзяць былыя чыноўнікі-злодзеі

Але каго канкрэтна з вышэйпералічаных злачынцаў вырашана вызваліць, каму — скараціць тэрмін пакаранне на год, у Міністэрстве ўнутраных спраў паведамляць адмаўляюцца. Як і ўдакладняць, якія канкрэтна злачынствы хто з амніставаных учыніў.

“Мы не можам, не маем права распаўсюджваць асабістую інфармацыю пра грамадзян. Гэта калі толькі сваякі напішуць афіцыйную заяву для таго, каб даведацца інфармацыю пра некага з іх сваякоў — па-іншаму ніяк”, — тлумачыць Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч.

У лепшым выпадку супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць паведаміць лічбу — колькі чалавек, асуджаных, да прыкладу, за “крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” выйшлі на свабоду. Але не больш за тое.

Па звестках Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, пытанне наконт ужыцця амністыі разгледжанае ў адносінах да 14593 асуджаных. З іх 2800 чалавек вырашана амніставаць цалкам, для 5562 чалавек былі скарочаныя тэрміны пакарання на год. Адмоўлена ў амністыі 6230 асуджаным.

Нагадаем, паводле закона “Аб амністыі”, сярод іншага, прадугледжваецца вызваленне ад пакарання асуджаных за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, за прысваенне альбо растрату сродкаў, за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Праўда, пры гэтым яны павінны адбыць не менш за чвэрць прызначанага тэрміна. І кампенсаваць усе фінансавыя страты ад злачынства.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі