Па справе аб "масавых беспарадках" у Маскве затрыманыя ўжо тры чалавекі

Спачатку была затрыманая 18-гадовая Аляксандра Духаніна. Увечары ў панядзелак РІА "Новости" паведаміла пра затрыманне беспрацоўнага Андрэя Барабанава і прадпрымальніка Максіма Лузяніна.

Нагадаем, 6 траўня ў Маскве, за дзень да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, прайшла вулічная апазіцыйная акцыя "Марш мільёнаў", у якой узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Паводле звестак паліцыі, у расійскай сталіцы было затрымана 436 чалавек, паводле звестак апазіцыянераў — да 650 чалавек. Раненні атрымалі 29 паліцыянтаў і 17 дэманстрантаў.

Фота — Еўрарадыё, Reuters, daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі