Пад Брэстам вандалы пашкодзілі помнік ахвярам фашызму (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", за наўмыснае пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці міліцыя распачала крымінальную справу. Са словаў мясцовых жыхароў, злодзеі хутчэй за ўсё былі на грузавіку. Пліты ім спатрэбіліся ў вялікай колькасці, магчыма, для аздаблення катэджа.

Помнік "Пратэст" быў усталяваны ў 1987 годзе ў памяць аб выхаванцах Дамачаўскага дзіцячага дома і іх выхавальніцы. Дзяцей разам з жанчынай расстралялі фашысты 23 верасня 1942 г. Манумент занесены ў Рэспубліканскі рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі