Палітолагу Аляксею Пікуліку другі месяц не вяртаюць пашпарт

У міліцыі Цэнтральнага раёна Мінску палітолагу паведамілі, што праверка яго пашпарта на сапраўднасць падоўжаная на месяц. Пра гэта акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) распавёў агенцтву БелаПАН.

Нагадаем, што міліцыянты забралі ў Пікуліка пашпарт 6 красавіка. Яму заявілі, што падазраюць ва ўдзеле ў бойцы і падробцы дакументаў. На падставе гэтага ў палітолага забралі пашпарт і iPad.

Па словах палітолага, цяпер ён фактычна пазбаўлены канстытуцыйнага права на выезд з Беларусі. У траўні ён мусіў удзельнічаць у некалькіх міжнародных канферэнцыях, але не змог выехаць за мяжу без пашпарта.

Акрамя таго, Пікулік не можа звярнуцца па медыцынскую дапамогу і пастаянна рызыкуе, што яго затрымаюць для высвятлення асобы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі