Палітвязень Эдуард Лобаў спаткаўся з маці
Гэта было кароткатэрміновае спатканне, усяго на дзве гадзіны. Сын і маці размаўлялі праз шкло.
Жанчына здзіўляецца, што сустрэчу ўвогуле дазволілі, бо паводле Эдуарда яго пакаралі за парушэнне дысцыпліны і пазбавілі часткі спатканняў. Але пакаранне выяўляецца толькі ў абмежаванні колькасці грошай, якія можна мець на рахунку, інфармуе Радыё Свабода.
Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачання ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Змітром Дашкевічам яны нібыта збілі мінакоў у Мінску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.