Палітвязня Каваленку яшчэ не пачалі карміць прымусова

У каментары Радыё "Свабода" яна абвергла звесткі, што сына пачалі прымусова карміць у псіхіятрычным шпіталі пры калоніі "Віцьба-3". 28 сакавіка жанчына сустрэлася з лекарам псіхіятрычнага шпіталя пры калоніі, куды напярэдадні паклалі яе сына. Па словах лекара, прымусова карміць Сяргея Каваленку яшчэ не пачыналі. Адміністрацыя шпіталя чакае, пакуль такі дазвол дасць суд. Яго могуць даць сёння ўвечары або заўтра.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка трымае галадоўку. Так ён пратэстуе супраць незаконнага, на яго думку, арышту і прысуду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі