Памерла былая рэктар універсітэта культуры Ядвіга Грыгаровіч
Ёй было толькі 65 гадоў.
Доўгі час Ядвіга Грыгаровіч кіравала ўніверсітэтам культуры. Але ў 2007 годзе мусіла пакінуць пасаду рэктара праз хваробу, піша "Народная Воля".
Ядвіга Грыгаровіч вядомая не толькі як жонка экс-кіраўніка КДБ Беларусі Уладзіміра Ягорава. Таксама яна была чальцом Савета Рэспублікі.
Адпяванне пройдзе сёння ў 15 гадзін у Чырвоным касцёле сталіцы.
Фота — bymedia.net