Памерла спявачка Цэзарыя Эвора

17 снежня на востраве Каба-Вердэ ва ўзросце 70 гадоў памерла “басаногая дзіва” Цэзарыя Эвора. У верасні 2011 года легендарная выканаўца народных песень аб’явіла пра свой сыход са сцэны ў сувязі з пагаршэннем здароўя. Эвора спявала на мясцовым дыялекце партугальскай мовы ў стылях кабавердыйскай морны і партугальскага фаду. Яна заўсёды выступала басанож, што сімвалізавала беднасць, у якой жывуць жыхары Астравоў Зялёнага Мысу. Цэзарыя Эвора пачала запісвацца толькі пасля сарака гадоў, а праславілася напрыканцы 80-х. У дыскаграфіі спявачкі, якая двойчы наведала з канцэртамі беларускую сталіцу, 13 альбомаў.

www.news.zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі