Паміж Украінай і Беларуссю пачынаецца "малочная вайна"?
Украіна прыпыніла ўвоз малочных прадуктаў з Беларусі. Адпаведнае распараджэнне выдала Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны.
Нагодай сталі сістэматычныя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Украіны ў беларускіх малочных прадуктах. Як паведамляе "Ліга. Новості", у лютым у беларускіх прадуктах было выяўлена перавышэнне максімальна дапушчальных узроўняў рэштак ветэрынарных прэпаратаў.
На думку ўкраінскіх ветэрынараў, гэта сведчыць пра сістэмныя парушэнні і недастатковы кантроль з боку беларускіх ветэрынараў.
Нагадаем, што нядаўна расійская санслужба заявіла пра парушэнні ва ўкраінскіх малочных прадуктах.