Папярэдняя прычына крушэння верталёта памежнікаў – тэхнічная няспраўнасць

Ён растлумачыў, што як на беларускім, так і на літоўскім баку мяжы былі сведкі аварыі. Яны бачылі сам момант крушэння. Паводле сведак, верталёт ляцеў уздоўж лініі мяжы і раптам пачаў круціцца вакол сваёй восі. Пасля гэтага ўпаў. Спецыялісты адзначаюць, што найбольш верагоднай прычынай гэтага могуць быць тэхнічныя няспраўнасці ў сістэме кіравання верталётам, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што "Еўракоптэр" органаў памежнай службы Беларусі са здымачнай групай тэлекампаніі "Саюз" на борце разбіўся 20 кастрычніка ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Усе пяць чалавек, што знаходзіліся ў верталёце, загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі