Парад Шумана ў Варшаве прайшоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота)

У парадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краінаў са сваімі нацыянальнымі сцягамі. Беларусы Варшавы прыйшлі на парад пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Арганізатары звярнулі ўвагу на прысутнасць беларусаў. Са сцэны яны выказалі сваю салідарнасць з беларускім народам.

Сёлета колькасць удзельнікаў параду была меншай, чым у мінулыя гады — паўплывала кепскае надвор’е.

Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Саюза — былога міністра замежных справаў Францыі Рабера Шумана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі