Парламент Польшчы падтрымаў рэформы Дональда Туска

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск і прапанаваная ім праграма рэформаў атрымалі вотум даверу новага ўрада краіны. Кааліцыя, у якую ўваходзяць партыя Туска "Грамадзянская платформа" і невялікая аграрная "Народная партыя", атрымала падтрымку 234 з 460 чальцоў ніжняй палаты парламента.

Нагадаем, што ў кастрычніку Дональд Туск быў пераабраны на пасаду кіраўніка польскага ўрада. Палітолагі адзначаюць, што цяперашняе галасаванне ў парламенце стала вельмі важным тэстам палітычнага аўтарытэту прэм'ера, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі