Партыя БНФ скардзіцца на галоўнага архітэктара Віцебска ў пракуратуру

У заяве гаворыцца, што галоўны архітэктар нахабна ігнаруе палажэнні аховы гістарычнага цэнтра горада, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска". У прыватнасці, бээнэфаўцаў абурае, што Дубік даў дазвол на праектаванне Палаца ўрачыстых абрадаў на тэрыторыі былога Ніжняга замка. Таксама адзначаецца, што планы па аднаўленні і новым будаўніцтве будынкаў у ахоўваным цэнтры Віцебска не выносяцца на шырокае абмеркаванне грамадскасці, а вырашаюцца кулуарна, пры гэтым груба парушаецца закон.

Пракурора просяць праверыць усе аб’екты новага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Віцебска на адпаведнасць заканадаўству.

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі