Пасля перамогі над "Віцязем" мінскае "Дынама" ачоліла Заходнюю канферэнцыю

У суботу мінскае "Дынама" атрымала чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У Чэхаве наша каманда ўпэўнена выйграла ў "Віцязя" — 4:2 (1:0, 2:1, 1:1). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Стася, Падградскі, Кулакова і Корса. Двойчы была рэалізаваная большасць.

Дынамаўцы з 32 ачкамі пасля 17 гульняў ачольваюць Заходнюю канферэнцыю. Столькі ж маюць маскоўскія аднаклубнікі, у якіх матч у запасе.

Наступны матч "Дынама" правядзе ў аўторак, 25 кастрычніка, на "Мінск-Арэне" са славацкім "Львом".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі