Пасцельную бялізну Гітлера выставілі на аўкцыён
З малатка прададуць навалачку і прасціну з вышыванай свастыкай і ініцыяламі фашысцкага дыктатара.
Аўкцыён пойдзе на наступным тыдні ў брытанскім Брысталі, паведамляюць інфармагенцтвы. Мяркуецца, што сям’я Гітлера карысталася гэтай бялізнай у Мюнхене. Абодва прадметы былі набытыя ў прыватнага калекцыянера ў Нямеччыне некалькі год таму.