Патрыярх Філарэт перасцярог Украіну ад уваходу ў Мытны саюз
З такой заявай выступіў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскі патрыярхат) Філарэт.
Па яго словах, якія перадае сайт express-novosti.ru, Украіна павінна тройчы падумаць, перш чым пагаджацца на ўваходжанне ў Мытны саюз Беларусі, Расіі ды Казахстана. Філарэт мяркуе, што Мытны саюз — гэта зацягванне Украіны ў новую імперыю.
У той жа час ён падкрэслівае, што не з'яўляецца праціўнікам гандлю з Расіяй. Таксама ён не выступае супраць умацавання ўзаемаадносін украінцаў і расіянаў.
Фота — telegraf.com.ua