Паўла Вінаградава затрымалі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі

Як паведаміла Радыё "Свабода" жонка Паўла Святлана, сёння яго выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну. Нагадаем, Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

Адтуль Павел паспеў пазваніць жонцы і сказаць, што яго забіраюць у Першамайскае РУУС. На гэты момант тэлефон Паўла не адказвае.

Затрыманне Вінаградава можа быць звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак. Яна прайшла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі — гэта акурат у Першамайскім раёне сталіцы.

Фота — zapraudu.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі