Павел Вінаградаў правядзе за кратамі яшчэ чацвёра сутак
У аўторак суд Маскоўскага раёна сталіцы пакараў яго за "нецэнзурную лаянку".
Паводле версіі міліцыянтаў, актывіст выйшаў з Акрэсціна пасля адбыцця 10 сутак арышту за акцыю плюшавых цацак у Мінску і неўзабаве парушыў грамадскі парадак. Вінаградаў распавядаў, што праваахоўнікі самі яго адвезлі і паказалі месца, дзе ён, нібыта, "лаяўся матам".
5 сакавіка суд накіраваў справу Паўла Вінаградава на дапрацоўку, а сёння пакараў яго 7 суткамі арышту, трое з якіх ён ужо адсядзеў.
Фота — bymedia.net