Перастрэлка "Цесака" трапіла ў інтэрнэт (відэа)
Падзею зарэгістравалі відэкамеры ў двары мінскай клінікі "Новы зрок".
Перастрэлка адбылася раніцай у мінулы чацвер. Але падрабязнасці трапілі ў прэсу толькі ў панядзелак.
У клініцы журналістам "Комсомольской правды" паведамілі, што малады чалавек, запісаны на аперацыю па лазернай карэкцыі зроку, спытаўся, ці можа яго аператар здымаць увесь працэс на камеру. Лекары папрасілі ўстрымацца ад здымкаў. Хлопец выйшаў на вуліцу, а праз пару хвілін пачуліся стрэлы.
Нагадаем, што ў бойцы Максім Марцінкевіч ("Цясак") параніў аднаго са сваіх паплечнікаў.