Першая сесія Савета Рэспублікі пятага склікання збярэцца ў новым будынку
19 кастрычніка сенатары збяруцца на вуліцы Чырвонаармейская, 9.
Нагадаем, што гэта былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго рэканструкцыя працягвалася каля трох гадоў. Раней Савет Рэспублікі размяшчаўся ля самай Адміністрацыі кіраўніка краіны - на вуліцы Чырвонаармейская, 4.
Нагадаем, што Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 28 верасня зацвердзіў вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. Усяго было абрана 56 членаў верхняй палаты парламента: па восем ад кожнай вобласці і Мінска. Яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі мае права прызначыць кіраўнік краіны.