Пінчукі не пагаджаюцца са скарачэннем аўтобусных маршрутаў

Некалькі тыдняў таму Пінскі аўтобусны парк скараціў працягласць найбольш папулярных у горадзе маршрутаў №5 і №6. Цяпер гэтыя аўтобусы ня едуць у новы мікрараён “Загорскі”. Жыхары мікрараёну, у якім няма школ, садкоў, крамаў, аптэк, пішуць калектыўныя лісты ў гарвыканкам з патрабаваннем вырашыць транспартную праблему.

У сваю чаргу, кіраўніцтва аўтапарку заяўляе, што вымушана прымаць непапулярныя рашэнні таму, што толькі за паліва прадпрыемства мае запазычанасць у 830 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі