Польшча адмовілася фінансаваць “Басовішча”

Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі Польшчы не вылучыла грошы на сёлетняе “Басовішча”.  Затое партнёрам “Беларускага аб’яднання студэнтаў”, якое праводзіць фестываль на працягу 20 гадоў, будзе фонд “Villa Socrates”, паведамляе Радыё “Рацыя".

Арганізатары, аднак, не губляюць надзеі на атрыманне грошай і ад міністэрства. Увесну чыноўнікі правядуць новы конкурс. БАС зноў падасць свой праект.

“Villa Socrates” і БАС ужо вызначылі фармат сёлетняга фестывалю. Арганізатары будуць арыентавацца на выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны ды Расіі.

Фота — generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі