Сяргей Пукст агучыць фільм пра Кастуся Каліноўскага ў яго дома

Сярод імпрэз, прымеркаваных да сёлетняга фестывалю “Басовішча”, яшчэ адна цікавая падзея. 18 ліпеня на радзіме Кастуся Каліноўскага ў вёсцы Мастаўляны пад Беластокам адбудзецца паказ “нямога” фільма "Кастусь Каліноўскі" 1928 года. Тапёрам падчас сеанса выступіць Сяргей Пукст, а адбывацца ўсё будзе непасрэдна на месцы, дзе некалі стаяў дом, дзе нарадзіўся Каліноўскі.

Пачатак імпрэзы — у 21:00 18 ліпеня. Паглядзець кіно і паслухаць музыку можна задарма, для гэтага трэба толькі дабрацца да Мастаўлян. Арганізатары абяцаюць арганізаваць адмысловы аўтобус з Беластоку.

Сумесны праект "Тузін. Немаўля" беларускага музычнага партала “Тузін Гітоў” і Падляшскай філармоніі быў прэзентаваны ў Беластоку ў кастрычніку мінулага года і напрыканцы лістапада ў Мінску. У яго межах беларусы Сяргей Пукст і гурт Re1ikt і беластоцкая каманда Ilo&friends агучылі ў фармаце “кінаканцэрта” нямыя беларускія фільмы пачатку мінулага стагоддзя.

Фота:budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі