Хэдлайнерамі наступнага "Басовішча" будуць Neuro Dubel, "Крама" і Ulis
XXV “Басы” запомняцца гледачам “камбэкам дыназаўраў”, абяцае адзін з арганізатараў фэсту і лідар Zero-85 Юрка Асеннік.
На сёлетнім “Басовішчы” з беларускіх “дыназаўраў” выступіў хіба што Pomidor/OFF. Але гэта не назаўжды, упэўнены Асеннік:
“Мы зараз намагаемся вярнуць “Басы” да вытокаў, — тлумачыць Еўрарадыё музыка.— І тое, што сёння тут выступаюць польскія зоркі — Kim Nоwak, MASALA SOUNDSYSTEM, Indios Bravos, а побач з імі — беларускія зоркі — гэта доказ таго, што фестываль беларускі. Фестываль добрай музыкі — ён такім быў і такім застаецца. Зразумела, што было рознае. Але цяпер усё інакш”.
Пра тое, хто з музыкаў узбагаціў наш слоўнікавы запас фразай "камбэк дыназаўраў" чытайце ў падрабязным разборы палётаў з XXIV “Басовішча”, што прайшло на гэтых выходных у Гарадку недалёка ад беларуска-польскай мяжы.
Фота: www.generation.by