Польскія памежнікі затрымалі беларуса ў скрадзеным аўто за $105 000
Уначы 9 лістапада на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы быў затрыманы скрадзены ў Германіі БМВ X6.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся 25-гадовы беларус, які спрабаваў увезці БМВ на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта паведамляе Kurier Poranny. Памежнікі ацэньваюць кошт аўтамабіля ў 330 тысяч злотых (каля 105 тысяч долараў).
Затрыманы разам з аўтамабілем перададзены паліцыі мястэчка Сакулка.