Попел з ісландскага вулкану дайшоў да Беларусі
Пылавыя часткі з Грымсвотна зафіксавалі супрацоўнікі Інстытуту фізікі Нацыянальнай акадэміі навук.
Са словаў галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута Аркадзя Іванова, шлейф попелу з вулкану заўважылі на вышыні 8 км. Канцэнтрацыя гэтага пылу вельмі нязначная і ніякай пагрозы для навакольнага асяроддзя і для авіяцыі не ўяўляе.
Але ж у заўтрашнім раскладзе руху самалётаў “Белавія” могуць быць змены. Гэта можа тычыцца рэйсаў у кірунку Нямеччыны. Усё будзе залежаць ад працы тамтэйшых аэрапортаў, паведамілі БЕЛТА ў беларускай авіякампаніі.