Пра лёс Антона Сурапіна дагэтуль нічога не вядома
Яго маці Алена збіраецца ў аўторак шукаць сына з адвакатам.
Нагадаем, хлопца затрымалі яшчэ ў пятніцу і завезлі ў СІЗА КДБ. Сёння а 16-й заканчваўся трохсуткавы тэрмін затрымання. Аднак Сурапіна не выпусцілі, а следчы паабяцаў бацькам, што да 18-й гадзіны паведаміць пра яго далейшы лёс. Аднак тэлефанавання бацькі так і не дачакаліся.
Нагадаем, што Сурапін размясціў на сайце bnp.by фотаздымкі плюшавых мядзведзікаў, якіх скінулі над Мінскам і Івянцом шведскія лётчыкі. Прадстаўнік КДБ паведаміў, што яны высвятляюць удзел Сурапіна ў гэтай акцыі.Сам хлопец сцвярджае, што атрымаў фотаздымкі ад невядомага.
Дарэчы, прадстаўнікі Мінабароны ўпарта адмаўляюць факт "дэсанту мядзведзікаў".
Фота з сацыяльных сетак