Пракаповіч: Мы цалкам задавальняем попыт насельніцтва на валюту

Гэта аптымістычнае меркаванне Пётр Пракаповіч выказаў Аляксандру Лукашэнку.

Ён чарговым разам абверг чуткі пра будучую "разавую дэвальвацыю". "Наш досвед кажа, што рэзкая дэвальвацыя — дрэннае рашэнне для беларусаў", — адзначыў банкір.

У той жа час ён палічыў магчымым панаракаць на празмерныя валютныя апетыты насельніцтва, якое не хоча лічыцца з інтарэсамі нацыянальной эканомікі.

"Задавальняючы гэты попыт цалкам, мы даем дадатковую нагрузку на нашу банкаўскую сістэму, бо ў канчатковым рахунку ўсё гэтае пытанне вырашаецца за кошт нашых золатавалютных рэзерваў. Мы прыцягваем знешнія пазыкі і прадаем валюту насельніцтву замест таго, каб укладваць яе ў развіццё эканомікі", — цытуе БЕЛТА Пракаповіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі