Працэсінгавы цэнтр не заўважыў, што адключыліся банкаматы
У пятніцу ўвечары па ўсёй Беларусі не працавалі банкаматы і аплатныя тэрміналы.
Як паведамляе "Хартыя'97", збой адбыўся пасля 19 гадзін. На працягу некалькіх гадзін не было магчымасці аплаціць пакупкі ці зняць наяўныя грошы ў банкаматах.
У "Беларусбанку" кажуць, што праблемы з'явіліся на серверы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Між тым у самім працэсінгавым цэнтры заявілі, што ніякіх праблем няма, інфармуе nn.by.
У суботу большасць банкаматаў працуе ў нармальным рэжыме.