Праваабаронцы адсвяткуюць Дзень народзінаў Бяляцкага акцыяй салідарнасці

У гэты дзень а 12-ай гадзіне калегі Бяляцкага плануюць зладзіць акцыю ў Мінску ля Галоўпаштамта. Там будуць раздаваць паштоўкі з віншаваннямі для яго. Арганізатары акцыі кажуць, што правядуць яе, нават калі ім перашкодзяць.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч расказаў у эфіры Еўрарадыё, што раз на тыдзень ён атрымлівае ліст ад Алеся Бяляцкага.

Уладзімір Лабковіч: "У першую чаргу ён разважае, ён падтрымлівае нас у нашай дзейнасці. Праз тое, што ён абмежаваны ў магчымасцях, каб пісаць гэтыя лісты, я маю на ўвазе тое, што лісты ўсе падлягаюць цэнзураванню, то гэтыя лісты — у асноўным, скажам, у іх можна пабачыць яго ўнутраны стан, які застаецца моцны: ён псіхалагічна не зламаны, ён не скардзіцца на здароўе, ён не скардзіцца на свой лёс, ён застаецца на тых самых пазіцыях, на якіх быў заўсёды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі