Прэзідэнт Расіі ратыфікаваў “газавыя пагадненні” з Беларуссю

Згодна з першым пагадненнем, у 2013 годзе кошты на газ для Беларусі будуць прывязаныя да цаны для спажыўцоў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на транзіт газа праз беларускія газатранспартныя сістэмы.

Што да пагаднення наконт “Белтрансгаза”, то гэты дакумент прадугледжвае заключэнне дамовы паміж “Газпрамам” і Дзяржкамітэтам Беларусі па маёмасці аб набыцца расійскім холдынгам 50-адсоткавага пакета акцый “Белтрансгаза” за 2,5 млрд долараў. Гэтая здзелка была закрытая летась, і “Газпрам” цяпер мае 100% акцыяў беларускага прадпрыемства.

У пагадненні замацоўваюцца ўмовы і накірункі далейшай дзейнасці “Белтрансгаза”: мадэрнізацыя, рэканструкцыя і развіццё газатранспартнай сістэмы ды інш.

Акцыянеры “Газпраму” на гадавым сходзе ў чэрвені ўхвалілі дамову набыцця “Белтрансгазам” у 2013 годзе 23 млрд кубаметраў газа на 4,1 млрд долараў. Раней была ўхвалена дамова, згодна з якой усяго ў 2012-2014 гадах “Белтрансгаз” можа закупіць у “Газпрама” 69 мільярдаў кубаметраў газу на 17,25 мільярда долараў, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі