Прэзідэнт Славакіі даручыў фармаванне новага ўраду сацыял-дэмакратам
Яны выйгралі парламенцкія выбары, набраўшы больш за 44% галасоў выбарцаў.
У партыі "Накірунак — сацыял-дэмакратыя" будзе большасць месцаў у парламенце — 83 з 150. Хрысціянскі дэмакратычны рух, які заняў другое месца, атрымаў толькі 16 мандатаў.
Як адзначае РІА "Новости", лідар сацыял-дэмакратаў Роберт Фіца (на здымку) мае дастаткова галасоў, каб самастойна сфармаваць урад.
Фота — Reuters