Прынятае рашэнне пра аб'яднанне найбуйнейшых дзяржаўных газет

Першы выдавецкі дом арганізуецца на базе чатырох рэспубліканскіх газет (верагодна, гэта будуць "СБ. Беларусь сегодня", "Рэспубліка", "Народная газета" і "Белорусская нива") і будзе мець грамадска-палітычную тэматыку. Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі не выключае, што ў выніку аб'яднання будзе выдавацца адна грамадска-палітычная газета. Аднак на першым этапе стварэння выдавецкага дома згаданыя газеты захаваюцца, будзе праводзіцца "аптымізацыя кіруючага апарату".

Другі выдавецкі дом створаць на базе газеты "Звязда" і рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Ён будзе мець культуралагічную тэматыку.

Перад выдавецкімі дамамі будзе пастаўленая задача стварэння "уласных магутных інтэрнэт-рэсурсаў", інфармуе БЕЛТА.

"Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газет пяць, у той жа час у вялікай Расіі толькі адна агульнафедэральная газета", — тлумачыць прынятае рашэнне Праляскоўскі. Міністр інфармацыі адзначае, што тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў галоўных дзяржаўных газетах. Паводле слоў Праляскоўскага, да стварэння медыяхолдынгаў падштурхнула "няпростая эканамічная сітуацыя", але не толькі: "Справа не ў грошах — справа ў чытачы".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі