Расійская "Транснафта" хоча купіць беларускую частку нафтаправоду "Дружба"
Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі Міхаіл Баркоў.
Аднак, па яго словах, пакуль ніякіх перамоваў на гэты конт не вядзецца, перадае interfax.by. Баркоў адзначае, што гэтае пытанне звязанае з палітычным рашэннем.
Нагадаем, што першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што продаж беларускіх нафтаправодаў магчымы. Па яго словах, наваполацкі нафтаправод "Дружба" спынены з 2008 года. Прапускная магутнасць нафтаправоду — каля 37 млн тон у год, а сёння там ідзе нафта толькі на Наваполацкі НПЗ.
Фота — profi-forex.org