Расія ― Бразілія: шыкоўны трохачковы кідок за 6 секунд да сірэны (відэа)
Бразільскія баскетбалісты выйграюць два ачкі ў расіян. На апошнюю камбінацыю ёсць толькі 6 секунд… І зборная Расіі закідвае трохачковы!!!
Пераможны мяч з разварота, у падзенні закінуў Віталь Фрыдзон. Сустрэча скончылася з лікам 75:74 на карысць расіян.
"Расія за намі, кажаце? Пра такое не думаюць, калі імкнуцца трапіць у кальцо, — разважае Фрыдзон у адным з пасляматчавых інтэрв'ю. — Гэта проста ведаюць. А калі пачаць думаць пра такое, толькі горш будзе. Тады дакладна не трапіш".
Фота: isport.ua.