«Раснафта» абвяргае словы Мясніковіча
Расійская кампанія заявіла, што не вядзе перамовы аб набыцці беларускіх прадпрыемстваў.
Там лічаць, што ў цяперашніх умовах беларускія актывы нецікавыя, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, што ўчора беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паведаміў, быццам ўрад Беларусі вядзе з расійскімі інвестарамі перамовы аб продажы сямі буйных кампаній. Мясніковіч казаў, што «Раснафта» нібыта цікавіцца Мазырскім НПЗ.