Развітанне з журналістам Сяргеем Аляхновічам пройдзе 29 ліпеня
Жалобная цырымонія адбудзецца ў рытуальным зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску з 10.00 да 12.00.
44-гадовы Аляхновіч памёр 27 ліпеня ў мінскай кватэры. Ён быў спартовым журналістам і пісаў для “Свободных новостей”, “Прессбола”, “Салідарнасці”. Апошнім часам актыўна супрацоўнічаў з расійскімі хакейнымі сайтамі і пісаў кнігу пра свайго сябра — хакеіста Руслана Салея, які загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем. У пачатку ліпеня кніга была здадзеная ў друк, інфармуе БелаПАН.
Журналіст будзе пахаваны 29 ліпеня побач з маці на могілках у вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна.