"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" рыхтуецца да "Народнага Сходу"
Пра гэта паведаміў у сетцы "ВКонтакте" ініцыятар "маўклівых акцый" Вячаслаў Дзіянаў.
Па яго словах, у жніўні-верасні адміністратары групы будуць займацца інфармаваннем і лакальнымі акцыямі. У тым ліку, будзе весціся агітацыя да Народнага Сходу. Нагадаем, што ён запланаваны на 8 кастрычніка.
У верасні каардынатары "маўклівых акцыяў" прапануюць зладзіць толькі адзін вялікі сход — 14 верасня. Месца правядзення будзе ўдакладняцца пазней.
8 Кастрычніка на Народным Сходзе будзе зацвярджацца далейшы напрамак дзейнасці "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі".