Саннікаў вядзе перамовы з еўрапейскімі палітыкамі. У твітары (твіты)
Прадметам апошніх абмеркаванняў стала вяртанне шведскіх дыпламатаў у Мінск, а таксама нечаканыя заявы Мілінкевіча.
Пацяпленне беларуска-шведскіх адносінаў Андрэй Саннікаў абмеркаваў з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більтам.
Сarl Bildt @carlbildt: Пасля пэўных складанасцяў мы неўзабаве вернем часовага паверанага кіраваць нашай амбасадай у Мінску ў Беларусі. Гэта добра для ўсіх.
Andrei Sannikov @A_Sannikov: Шчыра спадзяюся, што не за кошт прынцыпаў.
Carl Bildt @carlbildt: Вы ведаеце, што нашая палітыка застаецца такой самай! Мы працягнем адстойваць правы чалавека - таксама і ў Беларусі.
Andrei Sannikov @A_Sannikov: Рады гэта чуць
А вось заявы аб пачатку дыялогу паміж Захадам і афіцыйным Мінскам Андрэй Саннікаў коратка абмеркаваў са старшынёй камітэту па правах чалавека ПА АБСЕ Матэа Мекаччы.
Matteo Mecacci @MatteoMecacci: Цікавая ініцыятыва. Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч заклікаюць Захад распачаць дыялог з Лукашэнкам.
Andrei Sannikov @A_Sannikov: Что ж такога цікавага і новага ў дыялогу з дыктатарам?
Matteo Mecacci @MatteoMecacci: Згодзен, але таксама небяспечна, калі гэта "ўмела" выкарыстаюць лабісты.