Святлана Алексіевіч атрымала літаратурную прэмію “Ангелус”

З 14 пісьменнікаў з цэнтральнаеўрапейскіх краін у фінал выйшлі сямёра:

1. Святлана Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, Беларусь
2. Наталка Бабіна “Рыбін горад”, Беларусь
3. Джэні Эрпэнбэк, “Ключ ад саду”, Нямеччына 
4. Драга Янчар, “Катарына, пава і езуіт" , Славенія
5. Ісмаіл Кадарэ, "Сляпы ферман”, Албанія
6. Марыя Маціос, “Салодкая Даруся”, Украіна
7. Войцех Тохман “Сёння намалюем смерць”, Польшча.


Такім чынам, у шорт-ліст прэміі трапілі дзве беларускія пісьменніцы — Святлана Алексіевіч і Наталка Бабіна. У выніку, Алексіевіч стала пераможцай.

Прэмія “Ангелус” прысуджаецца літаратарам з Цэнтральнай Еўропы, якія ўздымаюць у сваёй творчасці найважнейшыя для грамадства праблемы і паглыбляюць веды пра іншыя культуры. Намінантам на прэмію можа стаць аўтар празаічнага твору, перакладзенага на польскую мову і апублікаванага цягам году ў Польшчы.

Прэмія складае 150 тысяч злотых.

Фота — belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі