Сёння адзначаецца Міжнародны дзень музыкі
Праводзіцца ён штогод з 1975 года па рашэнні Міжнароднага музычнага савета ЮНЭСКА.
Адным з ініцыятараў святкавання Міжнароднага дня музыкі з'яўляецца выбітны кампазітар Дзмітрый Шастаковіч. Ён аказаў вялікі ўплыў на развіццё сусветнай музычнай культуры. Шастаковіч звярнуўся да міжнароднай грамадскасці жадаючы звярнуць увагу на велізарную ролю музыкі ў нашым жыцці. Ён лічыў, што музыка здольная адкрываць людзям новае і аб'ядноўваць іх.