Каля Гродна пачнецца рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу”
VIII Міжнародны фэст працягнецца да 29 красавіка на турбазе “Хімік” каля возера Белае, у 35 кіламетрах ад Гродна.
Арганізатары фэсту адзначаюць, што месца яго правядзення змянілі нездарма.
Арганізатар Павел: “Чым адзначаны гэты фэст?.. Па-першае, мы змянілі месца яго правядзення, каб паказаць гасцям нашага фэсту хараство нашага краю. Як і штогод будзе музычная праграма — усім спадабаецца”.
Чакаецца, што ў фэсце паўдзельнічаюць каманды з усёй Беларусі, з Польшчы, Нямеччыны і іншых краін замежжа. Музычную частку прадставяць каля 30-ці музычных гуртоў.