Сёння ў Варшаве пакажуць “Беларускую мару”

Гэта стужка пра падзеі Плошчы-2011 і найноўшую гісторыю Беларусі. Яе аўтар - беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая працуе на расійскім Першым канале.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне “апошняга дыктатара Еўропы”. У аснову стужкі ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі.

Фільм будзе паказаны з польскімі і англійскімі субтытрамі ў межах Міжнароднага фестывалю па правах чалавека WatchDocs. Пасля фільма адбудзецца дыскусія. Уваход на фільм вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі