Шарэпка: Польшча падтрымлівае не апазіцыю, а грамадзянскую супольнасць

Гэтак ён адказаў на пытанне журналістаў, нібы ёсць дакумент са сведчаннямі, што польскі МЗС фінансава падтрымлівае беларускую апазіцыю. Па словах Шарэпкі, калі ёсць такія дакументы, яны павінны быць празрыстымі.

Лешак Шарэпка: "Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, а выключна грамадзянскую супольнасць. Гэта -- розныя паняцці. Увогуле ж, такія дакументы (аб фінансавай падтрымцы праграм і ініцыятыў у іншых краінах -- Еўрарадыё) павінны быць празрыстымі. І калі справа тычыцца не Беларусі, мы друкуем такія дакументы. Усе могуць гэтыя дакументы паглядзець. На жаль, вашыя службы выкарыстоўваюць гэта ў змаганні з незалежнай грамадзянскай супольнасцю і таму мы вымушаныя неяк абараняць гэтую інфармацыю. Калі б у вас была нармальная абстаноўка, то, напэўна, такія дакументы былі б адкрытыя для ўсіх".

Разам з тым амбасадар адзначыў, што Польшча падтрымлівае патрабаванне Еўрасаюза пра вызваленне ў Беларусі палітычных вязняў і іх рэабілітацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі